Sinclair C5
Submitted by Natalia on сер, 04/11/2009 - 20:29
Sinclair C5 - выгляд збоку Sinclair C5 быў першай спробай рэалізаваць ідэю масавай вытворчасці электрамабіляў на практацы. За ажыццяўленне мары ў рэальнасць узяўся сам сэр Сінклаір - чалавек, які прадставіў свету знакаміты ZX-Spectrum.
10 студзеня 1985 года Sinclair C5 быў прадстаўлены публіцы. C5 пазіцыянаваўся ў якасці масавага электратрыцыклу для людзей ад 14 да 99 гадоў, рэклама прапанавала купіць недарагі электрамабіль для зручнага перамяшчэння на блізкую адлегласць ад дому : праца, магазін, школа, стадыён...
На распрацоўку і запуск у вытворчасць сэр Сінклаір патраціў каля 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, аднак распачынанне стала камерцыйнай катастрофаю...
Sinclair C5 уяўляў сабою трохколавы паўзакрыты электравеласіпед з далёкасцю прабегу на адным зарадзе цягавай герметызаванай свінцова-кіслотнай акумулятарнай батарэі да 30км.
Максімальная хуткасць абмяжоўвалася 24км/ч (для такога сродку перамяшчэння ў Вялікабрытаніі не трэба правоў на кіраванне і можна вадзіць з 14 гадоў). Кошт складаў першапачаткова 299 фунтаў стэрлінгаў і 29 за дастаўку па пошце.
Sinclair C5 - рама і кузаў Грошы, выдаткаваныя на стварэнне праекта,не прапалi дарэмна - быў створаны недарагі электратрыцыкл з цудоўнымі характарыстыкамі для масавай вытворчасці. У Sinclair C5 было толькі 3 буйных дэталі - Y-вобразная рама і кузаў з дзвюх суцэльналітых пластыкавых панэляў. Лініі абводу корпуса вывяраліся ў аэрадынамічнай трубе.
Таксама праводзіліся краш-тэсты, якія паказалі бяспеку для вадзіцеля пры сутыкненні са сцяной пры руху электрамабіля на максімальнай для яго хуткасці - 24км/ч.
Вага трыцыкла складала 30кг, акумулятарная батарэя 12В 35А*ч важыла каля 15кг і магла вымацца з электрамабіля і пераносіцца ў памяшканне для зарадкі. У Sinclair C5 можна ўсталяваць дзве АКБ, для гэтага прадугледжаны месцы пад сядзеннем. Ззаду размяшчаецца багажнік аб'ёмам 30л.
Акумулятар і зараднае C5 Кіраваўся C5 вельмі арыгінальна - рулявое кіраванне размешчана пад нагамі прысутнага вадзіцеля. Нягледзячы на нязвыкласць, уладальнікі Sinclair C5 адназначна кажуць пра выгоду такога рашэння. Электраматор пастаяннага току намінальнай магутнасцю 250Вт кіруецца простай кнопкай на рулявым кіраванні. Паколькі хуткасць C5 не перавышае 24км/ч адсутнасць рэгулятара ліку абарачэнняў не адбіваецца на зручнасці кіравання электратрыцыклам.
Элементы кіравання C5
Тармазы С5 для задніх колаў былі барабаннага тыпу, для пярэдняга - звычайныя для веласіпеда (якія тармозяць дзякуючы прыціску накладак да вобада кола). Пярэдні тормаз ствараўся больш слабым спецыяльна, каб не дапусціць некіраванага юзу пярэдняга кола пры тармажэнні. Для задняга тормазу прадугледжаны фіксатар у рукаятцы праўлення, задзейнічае штатны механізм тармажэння ў якасці стаяначнага тормазу.
Для С5 існаваў набор дадатковых прыналежнасцяў, якія паляпшаюць бяспеку выкарыстання і ахоўваюць вадзіцеля ад уздзеяння надвор'я.
Нажаль, досыць добрую ідэю загубілі некалькі фактараў. Па-першае, выпуск сезоннага тавара ў продаж на 4 месяца раней сезону - зімой 1985 года пакупнікі маглі толькі катацца на Sinclair C5 як на санках (кліранс складаў некалькі больш 5см). Па-другое, прэса негатыўна сустрэла пачынанне сэра Сінклаіра, з-за чаго і так не прадаваныя з-за сезону электратрыцылы да летняга сезону перасталі быць прывабнымі для пакупнікоў.
Гісторыя павярнулася супраць праекта: да канца 1985 года было прададзена ледзь больш паловы з выпушчаных 12000 машын. Пасля няўдачы фірма, якая выкупіла рэшткі Sinclair C5 знайшла вельмі ўдалую нішу для электратрыцыклу - апошнія тысячы машын сышлі за кошт больш 600 фунтаў стэрлінгаў за штуку (у 2 разы даражэй зыходнага кошту) на танкеры і сухагрузы ў якасці палубнага сродку перамяшчэння, невялікую частку C5 выкупілі буйныя прадпрыемствы.
Апошні прыклад досыць паказальны: калі б C5 быў выпушчаны на рынак летам і пазіцыянаваўся як сродак перамяшчэння не для аўтамабільных дарог, зласліўцам прыйшлося б сустрэцца з меркаваннем мноства карыстыльнікаў навінкі сэра Сінклаіра. Правільнае пазіцыянаванне электрамабіля на рынку дазволіла б стаць гэтаму праекту камерцыйна паспяховым.
У наш час Sinclair C5 можна купіць у добрым стане па кошце каля 600 фунтаў стэрлінгаў. Існуюць шматлікія прыхільнікі C5,што даказваюць на практацы наколькі ўдалай была ідэя электратрыцыклу, які радуе сваіх уладальнікаў больш двух дзесяцігоддзяў.
- Printer-friendly version
- Login to post comments
- Праглядаў: 7374
Русский