Электраматацыкл ZERO X
Submitted by Natalia on пят, 30/10/2009 - 18:13
Больш 2х гадоў прайшло з моманту анансавання спартыўнага электраматацыклу ZERO X. Зараз яго можна набыць за 7450USD (версія Sport) ці за 9300 (версія Extrime). Электраматацыкл ZERO X у базавай камплектацыі пастаўляецца з электраматорам Etek-R з пікавай магутнасцю 14,4КВт, літый-іённай акумулятарнай батарэяй з 120 элементаў ёмістасцю 2КВт*ч.
Максімальная хуткасць 70км/ч можа абмяжоўвацца спецыяльным пераключальнікам, дзякуючы чаму ZERO-X можа перамяшчацца па горадзе на правах электраскутара. Прабег на адным зарадзе батарэі складае ад 30 да 60км, у залежнасці ад стылю і месца язды.
За дадатковыя 2000USD можна купіць цюнінгаваю версію мотабайка - ZERO R. Да яго маецца больш ёмістая батарэя, сам электрарухавік фарсіраваны да 17,7КВт пікавай магутнасці і круцільным момантам 67,7Н*м. Вага найболей цяжкай мадыфікацыі ZERO X складае 68,5кг.
Абедзве версіі абсталяваны гідраўлічнымі дыскавымі тармазамі. У залежнасці ад зараднай прылады, час падзарадкі акумулятарнай батарэі складае ад 40мин да 2х гадзін.
Кантролер электрарухавіка Altrax праграмуецца пры дапамозе персанальнага камп'ютара, што дазваляе падладзіць рэакцыю матора пад стыль язды байкера.
ZERO X апынуўся досыць надзейным у эксплуатацыі - пры 24х гадзіннай гонцы па перасечанай мясцовасці на выжыванне з 10 ZERO S толькі адзін не даехаў да фінішу нейкіх 50 метраў з-за праблем з задняй падвескай.
Нізкі кошт эксплуатацыі ZERO X, надзейнасць і цудоўныя дынамічныя характарыстыкі электрапрывада, бясшумнасць дазволяць нам убачыць матагонкі па перасечанай мясцовасці ў новым, больш прывабным выглядзе.
- Printer-friendly version
- Login to post comments
- Праглядаў: 7149
- Русский