Reva NXR
Submitted by Natalia on аўт, 27/10/2009 - 12:05

Reva NXR уяўляе сабою трэцюю генерацыю электрамабіляў Reva. Гэты прататып з літый-іённай акумулятарнай батарэяй быў прадстаўлены на міжнароднай выставе ў Франкфурце ў верасні гэтага года.
Максімальная хуткасць электрамабіля анансавана на ўзроўні 100км/г. Адлегласць прабегу на адной зарадцы складзе каля 150км.
Reva NXR плануецца да вытворчасці на новай фабрыцы, размешчанай у Нью-Ёрку. Ужо складзены ключавыя дамовы паміж індыйскай Reva Electric Car Co. і амерыканскай Bannon Automotive пра ліцэнзаванне гэтай мадэлі для вытворчасці.
Bannon Automotive спадзяецца атрымаць падатковыя паслабленні і фінансаванне для запуску вытворчасці ў памеры каля 52 мільёнаў даляраў ЗША ўжо сёлета.