навіны
GoGo Electric Car Rentals арганізавала пракат электрамабіляў у Лондане
GoGo Electric Car Rentals для праката электрамабіляў MegaCity у Лондане. Кошт аднаго дня праката электрамабіля складзе 22 фунта стэрлінгаў, што параўнальна з коштам праката звычайнага аўтамабіля з рухавіком унутранага згарання.
MegaCity дазваляе перавезці 4х чалавек на адлегласць да 75км на адной зарадцы акумулятарных батарэй, максімальная хуткасць электрамабіля складае 60км/ч.
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 14620
Русский
Sinclair C5
Sinclair C5 - выгляд збоку Sinclair C5 быў першай спробай рэалізаваць ідэю масавай вытворчасці электрамабіляў на практацы. За ажыццяўленне мары ў рэальнасць узяўся сам сэр Сінклаір - чалавек, які прадставіў свету знакаміты ZX-Spectrum.
10 студзеня 1985 года Sinclair C5 быў прадстаўлены публіцы. C5 пазіцыянаваўся ў якасці масавага электратрыцыклу для людзей ад 14 да 99 гадоў, рэклама прапанавала купіць недарагі электрамабіль для зручнага перамяшчэння на блізкую адлегласць ад дому : праца, магазін, школа, стадыён...
На распрацоўку і запуск у вытворчасць сэр Сінклаір патраціў каля 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, аднак распачынанне стала камерцыйнай катастрофаю...
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 7741
Русский
Ford вылучыць 550 мільёнаў USD на малыя і электрычныя аўтамабілі
Ford вылучыць 550 мільёнаў даляраў ЗША на абнаўленне ўжо існуючага заводу па вытворчасці лёгкіх грузавікоў у Мічыгане. Пасля рэканструкцыі на заводзе стануць вырабляць новае пакаленне Ford Focus і яго электрамабільную версію. Грошы на рэканструкцыю атрыманы ў рамках федэральнай праграмы па падтрымцы аўтавытворцаў. У выніку абнаўлення вытворчасці будзе створана дадаткова 3200 працоўных месцаў. У 2010 годзе Ford вылучыць 500 мільёнаў USD на малае і электрычнае аўтамабілебудаванне, тады ж першыя Ford Focus сыдуць з канвееру новай вытворчасці.А ўжо ў 2012 годзе плануецца масавая вытворчасць электрамабіля на базе Ford Focus.
- Natalia's blog
- Login to post comments
- Праглядаў: 6122
Русский
Суперкандэнсатарны электробус
Суперкандэнсатарны электробус ад Sinautec Automobile Technologies, мае умяшчальнасць 41 чалавек і прабег на адной зарадцы суперкандэнсатараў усяго 6км.
Аднак на кожным прыпынку электробус можа падзараджаць сваю батарэю, выпускаючы зарадную рамку да нацягнутых над месцам паркоўкі высакавольтным правадам.
У залежнасці ад напругі зарадкі, электробус можа цалкам падзарадзіць батарэю за час ад 1 да 6 хвiлiн.
Паколькі ў гарадах адлегласць паміж прыпынкамі складае ад 1 да 1,5 кіламетраў, суперкандэнсатарны электробус дазваляе замяніць тралейбусы.
Электраматацыкл ZERO X
Больш 2х гадоў прайшло з моманту анансавання спартыўнага электраматацыклу ZERO X. Зараз яго можна набыць за 7450USD (версія Sport) ці за 9300 (версія Extrime). Электраматацыкл ZERO X у базавай камплектацыі пастаўляецца з электраматорам Etek-R з пікавай магутнасцю 14,4КВт, літый-іённай акумулятарнай батарэяй з 120 элементаў ёмістасцю 2КВт*ч.
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 7430
Русский
Reva NXR
Reva NXR уяўляе сабою трэцюю генерацыю электрамабіляў Reva. Гэты прататып з літый-іённай акумулятарнай батарэяй быў прадстаўлены на міжнароднай выставе ў Франкфурце ў верасні гэтага года.
Максімальная хуткасць электрамабіля анансавана на ўзроўні 100км/г. Адлегласць прабегу на адной зарадцы складзе каля 150км.
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 14105
Русский
Электрамабіль MyCar паступіў у продаж
Электрамабіль MyCar з'явіўся ў продажы па кошце ў 9995 фунтаў стэрлінгаў (каля 16 тысяч даляраў ЗША). Гэты гарадскі электрамабіль быў анансаваны да серыйнай вытворчасці напачатку гэтага года і, праз усяго толькі паўгода, першыя асобнікі MyCar ужо прапануюцца да куплі невялікай лонданскай фірмай evstores.
Ідэя MyCar з'явілася ў нетрах дызайнерскага атэлье Giugiaro яшчэ пяць гадоў назад. Канцэпт электрамабіля дапрацаваны ў Ганконгу пры ўдзеле мясцовага політэхнічнага ўніверсітэта да серыйнага ўзору, які і зараз вырабляецца ў Кітаі.
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 14824
English
Русский
Барацьба за федэральнае фінансаванне даследаванняў акумулятараў у ЗША
У ЗША пачалася барацьба за перадзел першай часткі пірага ў 2 мільярда даляраў ЗША антыкрызіснага федэральнага фінансавання, накіраванага на распрацоўку найновых тэхналогій вытворчасці акумулятараў і акумулятарных батарэй.
За справу ўзяліся 13 маладых кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і даследаваннем літый-іённых акумулятараў - як ужо добра зарэкамендавалых сябе на рынку, так і тыя, што з'явіліся яшчэ нядаўна.
Спіс удзельнікаў пагоні за федэральнымі грашыма:
- A123Systems - уладальнік тэхналогіі вытворчасці "нанатэхналагічных" літый-іённых акумулятараў
- digger's blog
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 7340
Русский
Solarimpulse - рэкордны электрасамалёт для кругасветнага пералёту
У Швейцарыі створаны прататып сонечнага электрасамалёта для кругасветнага пералёту. Галоўны натхніцель праекта - Бертран Піккард (Bertrand Piccard) збіраецца ўсталяваць новы сусветны рэкорд у 2012 году, разам з ім дасягаць новых вышынь будзе другі пілот Андрэ Боршберг (Andre Borschberg).
Прататып самалёта носіць ганарлівую назву Solarimpulse. У прэзентацыі праекта кампаньёны заявілі пра бюджэт праекта ў 70 мільёнаў еўра і планах па ажыццяўленні рэкорднага палёту.
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 14852
Русский
Электробус Solo EV ад Optare
Брытанскі вытворца аўтобусаў Optare анансаваў выпуск электробуса Solo EV. Электробус можа перавозіць да 54 пасажыраў. Літый-іённая акумулятарная батарэя ад Valence дазваляе здзяйсняць прабег да 96км на адным зарадзе.
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 13933
Русский