Блогі
Ford вылучыць 550 мільёнаў USD на малыя і электрычныя аўтамабілі
Ford вылучыць 550 мільёнаў даляраў ЗША на абнаўленне ўжо існуючага заводу па вытворчасці лёгкіх грузавікоў у Мічыгане. Пасля рэканструкцыі на заводзе стануць вырабляць новае пакаленне Ford Focus і яго электрамабільную версію. Грошы на рэканструкцыю атрыманы ў рамках федэральнай праграмы па падтрымцы аўтавытворцаў. У выніку абнаўлення вытворчасці будзе створана дадаткова 3200 працоўных месцаў. У 2010 годзе Ford вылучыць 500 мільёнаў USD на малае і электрычнае аўтамабілебудаванне, тады ж першыя Ford Focus сыдуць з канвееру новай вытворчасці.А ўжо ў 2012 годзе плануецца масавая вытворчасць электрамабіля на базе Ford Focus.
- Natalia's blog
- Login to post comments
- Праглядаў: 6122
Русский
Барацьба за федэральнае фінансаванне даследаванняў акумулятараў у ЗША
У ЗША пачалася барацьба за перадзел першай часткі пірага ў 2 мільярда даляраў ЗША антыкрызіснага федэральнага фінансавання, накіраванага на распрацоўку найновых тэхналогій вытворчасці акумулятараў і акумулятарных батарэй.
За справу ўзяліся 13 маладых кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і даследаваннем літый-іённых акумулятараў - як ужо добра зарэкамендавалых сябе на рынку, так і тыя, што з'явіліся яшчэ нядаўна.
Спіс удзельнікаў пагоні за федэральнымі грашыма:
- A123Systems - уладальнік тэхналогіі вытворчасці "нанатэхналагічных" літый-іённых акумулятараў
- digger's blog
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 7342
Русский