навучанне танцам
Танчым разам з намі!
Open-air у БарысавеБарысаўскі гарадскі палац культуры запрашае ўсіх ахвотнікаў на рэгулярныя летнія дыскатэкі на свежым паветры. Кожную суботу, пачынаючы з 11 чэрвеня, ля ўваходу ў ДК з 14.00 да 16.30 будуць праходзіць танцавальныя вечарынкі з запальнай анімацыяй і майстар-класамі па сацыяльным парным танцы «хастл». Уваход на ўсе дыскатэкі вольны!
- digger's blog
- Login to post comments
- Чытаць далей
- Праглядаў: 5804
Русский
Набор у новую групу па хастлу
Клуб сацыяльных танцаў "DIG" адкрывае набор у новую групу па хастлу для пачаткоўцаў. Навучым танчыць хастл любога ахвотніка, калі ён(яна) умее хадзіць.
Заняткі будуць праводзіцца па панядзелках і серадах з 18.30 у Барысаўскім гарадскім Палацы культуры, 321 кабінет. Дадатковыя заняткі - па суботах з 14.00.
4 красавіка 2011 гады ў 18.30 адбудзецца бясплатны выпрабавальны занятак і арганізацыйны збор.
Пасля занятку - вечарынка ў гонар дня нараджэння кіраўніка клуба з 20.00 па 22.00. На вечарынцы вы зможаце ўжыць веды, атрыманыя падчас першага занятку, пазнаёміцеся з людзьмі, танцуючымі хастл у Барысаве.
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне МТС +375 29 5045294 (Дзмітрый).
Захопіце на занятак зменны абутак!
Кошт навучання
Клуб сацыяльных танцаў DIG з'яўляецца падраздзяленнем гарадскога Палаца культуры ім. Горкага.
Аплата ажыццяўляецца за месяц навучання, кошт абанемента 101 110 беларускіх рублёў (8 заняткаў у месяц па два астранамічных гадзіны). Тэрмін дзеяння абанемента - два месяца ад першага наведанага па абанеменце занятку.
Можна ўзгадніць з кіраўніком клуба зручны графік наведвання заняткаў (напрыклад, толькі па серадам ці па два заняткі праз тыдзень).
Для актывістаў клуба прадугледжана сістэма скідак, напрыклад, 10% скідка на аплату за кожнага прыведзенага вамі чалавека.
Першы занятак праводзіцца бясплатна - прыходзіце, спрабуйце свае сілы.