Ан-лайн кніга электрамабілiста

Ан-лайн кніга электрамабіліста ўяўляе сабою збор артыкулаў на тэму тэорыі і практыкі электрамабілебудавання.

No votes yet

Уводзіны

У наш час усё больш увагі надаецца асяроддзю пражывання чалавека. Рост уздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе прывёў да таго, што ў шматлікіх гарадах людзі ўжо прывыклі бачыць тое, чым дыхаюць. Шырокае распаўсюджванне асабістага аўтатранспарту стварае мноства праблем для арганізацыі унутрыгарадскога трафіку.

Сучасны чалавек праводзіць вялікую колькасць часу ў аўтатранспартных заторах, у якіх аўтамабілі выхлапнымі газамі ствараюць спрыяльнае асяроддзе для развіцця хранічных рэспіраторных захворванняў, павольнае перасоўванні з хуткасцю смаўжа патрабуе павышанай увагі, верагоднасць спазніцца на працу ці важную сустрэчу павялічвае і без таго высокі ўзровень стрэсавай нагрузкі на арганізм.

Урады развітых краін ужо пачалі ўсведамляць цяжар сітуацыі і ўводзяць строгія экалагічныя нормы для аўтамабіляў, у цэнтрах гарадоў, перагружаных транспартам, уводзяцца розныя грашовыя зборы для абмежавання трафіку, распрацоўваюцца шматлікія праграмы падтрымкі альтэрнатыўных тыпаў транспарта. На дадзены момант адным з найболей перспектыўных кірункаў з'яўляецца развіццё электратранспарту.

У дадзенай он-лайн кнізе аўтар прадстаўляе чытачу магчымасць набыць неабходны мінімум ведаў у вобласці электрамабілебудавання. На старонках кнігі вы знойдзеце шмат інфармацыі пра гісторыю электрамабіляў, тэарэтычныя асновы электратранспарту, пазнаёміцеся з серыйнымі і самаробнымі электрамабілямі.

Your rating: None Average: 5 (1 vote)

Sinclair C5

Sinclair C5 - выгляд збокуSinclair C5 - выгляд збоку Sinclair C5 быў першай спробай рэалізаваць ідэю масавай вытворчасці электрамабіляў на практацы. За ажыццяўленне мары ў рэальнасць узяўся сам сэр Сінклаір - чалавек, які прадставіў свету знакаміты ZX-Spectrum.

10 студзеня 1985 года Sinclair C5 быў прадстаўлены публіцы. C5 пазіцыянаваўся ў якасці масавага электратрыцыклу для людзей ад 14 да 99 гадоў, рэклама прапанавала купіць недарагі электрамабіль для зручнага перамяшчэння на блізкую адлегласць ад дому : праца, магазін, школа, стадыён...

На распрацоўку і запуск у вытворчасць сэр Сінклаір патраціў каля 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, аднак распачынанне стала камерцыйнай катастрофаю...

Sinclair C5 уяўляў сабою трохколавы паўзакрыты электравеласіпед з далёкасцю прабегу на адным зарадзе цягавай герметызаванай свінцова-кіслотнай акумулятарнай батарэі да 30км.

Максімальная хуткасць абмяжоўвалася 24км/ч (для такога сродку перамяшчэння ў Вялікабрытаніі не трэба правоў на кіраванне і можна вадзіць з 14 гадоў). Кошт складаў першапачаткова 299 фунтаў стэрлінгаў і 29 за дастаўку па пошце.

Sinclair C5 - рама і кузаўSinclair C5 - рама і кузаў Грошы, выдаткаваныя на стварэнне праекта,не прапалi дарэмна - быў створаны недарагі электратрыцыкл з цудоўнымі характарыстыкамі для масавай вытворчасці. У Sinclair C5 было толькі 3 буйных дэталі - Y-вобразная рама і кузаў з дзвюх суцэльналітых пластыкавых панэляў. Лініі абводу корпуса вывяраліся ў аэрадынамічнай трубе.

Таксама праводзіліся краш-тэсты, якія паказалі бяспеку для вадзіцеля пры сутыкненні са сцяной пры руху электрамабіля на максімальнай для яго хуткасці - 24км/ч.

Вага трыцыкла складала 30кг, акумулятарная батарэя 12В 35А*ч важыла каля 15кг і магла вымацца з электрамабіля і пераносіцца ў памяшканне для зарадкі. У Sinclair C5 можна ўсталяваць дзве АКБ, для гэтага прадугледжаны месцы пад сядзеннем. Ззаду размяшчаецца багажнік аб'ёмам 30л.

Акумулятар і зараднае Sinclair C5Акумулятар і зараднае C5 Кіраваўся C5 вельмі арыгінальна - рулявое кіраванне размешчана пад нагамі прысутнага вадзіцеля. Нягледзячы на нязвыкласць, уладальнікі Sinclair C5 адназначна кажуць пра выгоду такога рашэння. Электраматор пастаяннага току намінальнай магутнасцю 250Вт кіруецца простай кнопкай на рулявым кіраванні. Паколькі хуткасць C5 не перавышае 24км/ч адсутнасць рэгулятара ліку абарачэнняў не адбіваецца на зручнасці кіравання электратрыцыклам. Элементы кіравання Sinclair C5Элементы кіравання C5

Тармазы С5 для задніх колаў былі барабаннага тыпу, для пярэдняга - звычайныя для веласіпеда (якія тармозяць дзякуючы прыціску накладак да вобада кола). Пярэдні тормаз ствараўся больш слабым спецыяльна, каб не дапусціць некіраванага юзу пярэдняга кола пры тармажэнні. Для задняга тормазу прадугледжаны фіксатар у рукаятцы праўлення, задзейнічае штатны механізм тармажэння ў якасці стаяначнага тормазу.

Для С5 існаваў набор дадатковых прыналежнасцяў, якія паляпшаюць бяспеку выкарыстання і ахоўваюць вадзіцеля ад уздзеяння надвор'я.

Нажаль, досыць добрую ідэю загубілі некалькі фактараў. Па-першае, выпуск сезоннага тавара ў продаж на 4 месяца раней сезону - зімой 1985 года пакупнікі маглі толькі катацца на Sinclair C5 як на санках (кліранс складаў некалькі больш 5см). Па-другое, прэса негатыўна сустрэла пачынанне сэра Сінклаіра, з-за чаго і так не прадаваныя з-за сезону электратрыцылы да летняга сезону перасталі быць прывабнымі для пакупнікоў. Дадатковая прыналежнасці Sinclair C5

Гісторыя павярнулася супраць праекта: да канца 1985 года было прададзена ледзь больш паловы з выпушчаных 12000 машын. Пасля няўдачы фірма, якая выкупіла рэшткі Sinclair C5 знайшла вельмі ўдалую нішу для электратрыцыклу - апошнія тысячы машын сышлі за кошт больш 600 фунтаў стэрлінгаў за штуку (у 2 разы даражэй зыходнага кошту) на танкеры і сухагрузы ў якасці палубнага сродку перамяшчэння, невялікую частку C5 выкупілі буйныя прадпрыемствы.

Апошні прыклад досыць паказальны: калі б C5 быў выпушчаны на рынак летам і пазіцыянаваўся як сродак перамяшчэння не для аўтамабільных дарог, зласліўцам прыйшлося б сустрэцца з меркаваннем мноства карыстыльнікаў навінкі сэра Сінклаіра. Правільнае пазіцыянаванне электрамабіля на рынку дазволіла б стаць гэтаму праекту камерцыйна паспяховым.

У наш час Sinclair C5 можна купіць у добрым стане па кошце каля 600 фунтаў стэрлінгаў. Існуюць шматлікія прыхільнікі C5,што даказваюць на практацы наколькі ўдалай была ідэя электратрыцыклу, які радуе сваіх уладальнікаў больш двух дзесяцігоддзяў.

Your rating: None Average: 5 (1 vote)

Класіфікацыя электрамабіляў

Класіфікацыя электрамабіляў дапаможа чытачу вызначыцца з выбарам уласнага электрамабіля.

Your rating: None Average: 5 (1 vote)

Унутрыгарадскія электрамабілі

Зараз вам прапануецца даведацца аб самых распаўсюджаных на дадзены момант электрамабілях для унутрыгарадскога выкарыстання. Дадзены тып электрамабіляў мае на ўвазе адмыслова сканструяваны для электрамабіля дызайн кузава — практычна ўсе прадстаўленыя на рынку унутрыгарадскія электрамабілі пабудаваны на базе апорнай рамы з навяснымі пластыкавымі панэлямі. Гэта рашэнне дазваляе радыкальна зменшыць вагу электрамабіля, а таксама зрабіць кузаў больш даўгавечным.

Унутрыгарадскія электрамабілі маюць абмежаванне максімальнай хуткасці перамяшчэння (правілы дарожнага руху самі ўсталёўваюць такое абмежаванне), што дазваляе таксама паменшыць крытычны параметр вагі — ставяцца меней магутныя (адначасова меней цяжкія) электрарухавікі.

Нягледзячы на планку хуткасці ў 60-90км/ч, унутрыгарадскі электрамабіль не будзе выглядаць ізгоем на дарогах — дзякуючы высокаму круцільнаму моманту электрарухавіка на нізкіх зваротах і невялікай вазе, электрамабілі пры старце ад святлафора пакідаюць далёка ззаду большасць відаў дымячага транспарту.

Прыступім да разгляду пэўных мадэляў электрамабіляў. Першым на ваш суд прадстаўляецца электрамабіль Reva Classe — самы папулярны электрамабіль у свеце (па дарогах гарадоў Еўропы калясіць ужо некалькі дзясяткаў тысяч гэтых сімпатычных малютак). Гэты чатырохмясцовы электрамабіль валодае электраматорам нязменнага току магутнасцю ў 13КВт, што дазваляе дасягаць хуткасці ў 65км/ч.

У камплектацыі Reva Classe ёсць некалькі прыемных дробязяў: убудаваная сістэма супраць угонаў з дыстанцыйным кіраваннем клімат-кантролем, бартавы камп'ютар з сістэмай кантролю стану батарэй, магчымасць рэгуліроўкі пярэдніх сядзенняў. Батарэя свінцова-кіслотных акумулятараў ёмістасцю 9,6КВт*ч забяспечвае прабег да 60км.

Вытворчасць унутрыгарадскога электрамабіля прыносіць свае дывідэнты. Напачатку гэтага года кампанія-вытворца Reva анансавала мадэль Reva з трохфазным рухавіком зменнага току. У планах кампаніі на гэты год пастаўлена задача перавысіць штогадовы ўзровень вытворчасці ў 10000 электрамабіляў.

Найбольшая колькасць мадэляў прадстаўлена на рынаках італьянскімі вытворцамі. Для унутрыгарадскога выкарыстання яны аддаюць перавагу ў вытворчаці двухмесный версіі электрамабіляў. Самым перадавым у тэхналагічным плане з'яўляецца электрамабіль Ydea Electric ад вытворцы Micro-Vett.

Максімальная хуткасць гэтага электрамабіля складае 60км/ч, аднак значнай асаблівасцю з'яўляецца акумулятарная батарэя ZEBRA, дзякуючы якой далёкасць прабегу складае да 200км па горадзе. Таксама выклікае павагу дасягнутая маса электрамабіля — 550кг, што з'яўляецца годным арыенцірам для іншых вытворцаў.

 Яшчэ адзін прадстаўнік славутай кагорты італьянскіх унутрыгарадскіх электрамабіляў - Maranello SCE. Дадзены электрамабіль не ўражвае хуткасцю — усяго 45км/ч. Свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй хапае на 70км прабегу. Аднак эфектны вонкавы выгляд Maranello робіць электрамабіль годным гэтага агляду.

Як бы не былі прыгожыя і вытанчаны італьянскія і індыйскія электрамабілі іх эксплуатацыя ў суровых умовах нашай зімы прадстаўляеца мала верагоднай. У гэтым святле вельмі прывабна выглядае электрамабіль Kewet Buddy нарвежскага вытворцы elbilNORGE. Гэты электрамабіль мае багатую гісторыю — Kewet Buddy з'яўляецца шостай генерацыяй Kewet, створанай з пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя спачатку ў Германіі, а потым — у Нарвегіі.

Дызайн электрамабіля лаканічны і функцыянальны, вонкавы выгляд гэтага "кубіка на колах" выклікае самыя прыемныя эмоцыі, тым больш, што Buddy можа пастаўляцца ў афарбоўцы, заказанай пакупніком. На сайце вытворцы ёсць прыклад афарбоўкі сіняга Buddy у блакітную кветачку – вельмі мілае спалучэнне.

Знутры салон выглядае функцыянальна і эстэтычна – неабходны мінімум кнопак кіравання, вадка-крышталічны манітор бартавога камп'ютара, зручнае рулявое кіраванне, дзве педалі – акселерацыя-тармажэнне, трохмясцовая сядзенне.

Kewet Buddy распрацоўваўся для выкарыстання ў краінах з суровай зімой, у дадатковай камплектацыі да яго пастаўляецца парафінавы абагравальнік на 2200Вт і цяплавы вентылятар на 800Вт, які працуе пры зарадзе акумулятара ад электрасеткі.

На свінцова-кіслотных акумулятарах прабег Kewet Buddy складзе ад 50км (узімку) да 100км (улетку). Апцыянальна падаецца версія электрамабіля з літый-іённымі акумулятарамі, з імі прабег можа дасягаць 150км. Максімальная хуткасць Buddy складае 80-90км/ч, у залежнасці ад тыпу батарэй.

У дадзеным артыкуле вы пазнаёміліся з самымі паспяховымі унутрыгарадскімі электрамабілямі. Нягледзячы на свой досыць высокі кошт гэтыя машыны ўжо трывала ўвайшлі ў побыт людзей шматлікіх гарадоў свету. Вытворчасць унутрыгарадскіх электрамабіляў уяўляе сабою найболей перспектыўны кірунак для развіцця электратранспарту.

Your rating: None Average: 5 (1 vote)

Самаробны электрамабіль багі

Самаробны электрамабіль багі (выгляд спераду)
Сёння я жадаю прадставіць чытачам самаробны электрамабіль багі аўтарства Валера Васільевіча Бязноскава.

Ідэя стварэння электрабагі была агучана Валерам Васільевічам яшчэ ў чэрвені 2008 года. Зараз, пасля года чакання чарговага тварэння майстра, мы можам азнаёміцца з вынікамі яго працы.

Пляжны багі - адмысловы тып транспарта для задавальнення. Багі звычайна ствараецца сваімі рукамі з падручных матэрыялаў, дзякуючы чаму каштоўнасць дадзенага сродку перасоўвання вельмі высокая ў вачах наведвальнікаў пляжу. Эфектны вонкавы выгляд, заліхвацкая язда па пяшчаных выдмах пляжу прыцягваюць позіркі як магніт.
Багі электрамабіль ад Валера Васільевіча (выгляд узбоч)
Да шчасця, на пляжы забаронены ўезд дымных і равучых аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання. Дзякуючы гэтаму электрычны багі даводзіцца вельмі дарэчы пляжнаму антуражу - ціхі, магутны і экалагічны...

Дзякуючы Валерыю Васільевічу, які даслаў фатаграфіі электрабагі, вы можаце азнаёміцца з яго вонкавым выглядам і кампаноўкай.

За аснову ўзяты аднамесны пляжны багі ў дзявоцтве абсталяваны рухавіком унутранага згарання. На раму багі навараны пляцоўкі пад акумулятарныя батарэі, месца рухавіка ўнутранага згарання заняў электраматор сталага току Рэйманд 72В, 10КВт намінальнай магутнасці (30КВт пікавай). Прывад на заднюю вось пакінуты ланцужным, якім быў на донару.
Электра багі (выгляд ззаду)

Кіруе электраматорам праграмуемы кантролер Альтракс, аналагічны скарыстанаму ў электраматацыклу ElectroCat Евы Хаккансан. Задні ход рэалізаваны пераключэннем палярнасці які падаецца на электраматор напругі праз кантактары задняга ходу.

Пасля шматлікіх хадавых выпрабаванняў, вызначыўся выбар акумулятарных батарэй - 6 герметызаваных цягавых свінцова-кіслотных акумулятараў Леоч 12В 75А*ч. Ёмістасці батарэй хапае на 50-70км прабегу на адным зарадзе.

Маса падрыхтаванага электрамабіля склала 275кг. Дзякуючы магутнаму электраматору багі разганяецца да 60км/ч за 5 секунд і можа пераадольваць касагор з ухілам у 30 градусаў (амаль 60%!), максімальная хуткасць складае 75км/ч.
Электрабагі (выгляд спераду)Электрабагі (выгляд ззаду)
Зубастыя колы багі выдатна падыходзяць для пераадольвання перасечанай мясцовасці, што неаднаразова даказвалася практыкай хадавых выпрабаванняў.

Калі ў чытача ёсць пытанні, якія тычацца багі, іх можна задаць самаму Валеру Васільевічу на форуме сайта www.electroauto.ru

Your rating: None Average: 5 (2 votes)

Суперкандэнсатарны электробус

Суперкандэнсатарны электробус

Суперкандэнсатарны электробус ад Sinautec Automobile Technologies, мае умяшчальнасць 41 чалавек і прабег на адной зарадцы суперкандэнсатараў усяго 6км.

Аднак на кожным прыпынку электробус можа падзараджаць сваю батарэю, выпускаючы зарадную рамку да нацягнутых над месцам паркоўкі высакавольтным правадам.

У залежнасці ад напругі зарадкі, электробус можа цалкам падзарадзіць батарэю за час ад 1 да 6 хвiлiн.

Паколькі ў гарадах адлегласць паміж прыпынкамі складае ад 1 да 1,5 кіламетраў, суперкандэнсатарны электробус дазваляе замяніць тралейбусы.

Your rating: None Average: 3.5 (2 votes)

Электраматацыкл ZERO X

Больш 2х гадоў прайшло з моманту анансавання спартыўнага электраматацыклу ZERO X. Зараз яго можна набыць за 7450USD (версія Sport) ці за 9300 (версія Extrime). Электраматацыкл ZERO X у базавай камплектацыі пастаўляецца з электраматорам Etek-R з пікавай магутнасцю 14,4КВт, літый-іённай акумулятарнай батарэяй з 120 элементаў ёмістасцю 2КВт*ч.



Максімальная хуткасць 70км/ч можа абмяжоўвацца спецыяльным пераключальнікам, дзякуючы чаму 
ZERO-X можа перамяшчацца па горадзе на правах электраскутара. Прабег на адным зарадзе батарэі складае ад 30 да 60км, у залежнасці ад стылю і месца язды.

 

За дадатковыя 2000USD можна купіць цюнінгаваю версію мотабайка - ZERO R. Да яго маецца больш ёмістая батарэя, сам электрарухавік фарсіраваны да 17,7КВт пікавай магутнасці і круцільным момантам 67,7Н*м. Вага найболей цяжкай мадыфікацыі ZERO X складае 68,5кг.

 

Абедзве версіі абсталяваны гідраўлічнымі дыскавымі тармазамі. У залежнасці ад зараднай прылады, час падзарадкі акумулятарнай батарэі складае ад 40мин да 2х гадзін.

 

Кантролер электрарухавіка Altrax праграмуецца пры дапамозе персанальнага камп'ютара, што дазваляе падладзіць рэакцыю матора пад стыль язды байкера.

 

ZERO X апынуўся досыць надзейным у эксплуатацыі - пры 24х гадзіннай гонцы па перасечанай мясцовасці на выжыванне з 10 ZERO S толькі адзін не даехаў да фінішу нейкіх 50 метраў з-за праблем з задняй падвескай.

 

Нізкі кошт эксплуатацыі ZERO X, надзейнасць і цудоўныя дынамічныя характарыстыкі электрапрывада, бясшумнасць дазволяць нам убачыць матагонкі па перасечанай мясцовасці ў новым, больш прывабным выглядзе.

Zero X

Your rating: None Average: 4 (1 vote)