Унутрыгарадскія электрамабілі

Зараз вам прапануецца даведацца аб самых распаўсюджаных на дадзены момант электрамабілях для унутрыгарадскога выкарыстання. Дадзены тып электрамабіляў мае на ўвазе адмыслова сканструяваны для электрамабіля дызайн кузава — практычна ўсе прадстаўленыя на рынку унутрыгарадскія электрамабілі пабудаваны на базе апорнай рамы з навяснымі пластыкавымі панэлямі. Гэта рашэнне дазваляе радыкальна зменшыць вагу электрамабіля, а таксама зрабіць кузаў больш даўгавечным.

Унутрыгарадскія электрамабілі маюць абмежаванне максімальнай хуткасці перамяшчэння (правілы дарожнага руху самі ўсталёўваюць такое абмежаванне), што дазваляе таксама паменшыць крытычны параметр вагі — ставяцца меней магутныя (адначасова меней цяжкія) электрарухавікі.

Нягледзячы на планку хуткасці ў 60-90км/ч, унутрыгарадскі электрамабіль не будзе выглядаць ізгоем на дарогах — дзякуючы высокаму круцільнаму моманту электрарухавіка на нізкіх зваротах і невялікай вазе, электрамабілі пры старце ад святлафора пакідаюць далёка ззаду большасць відаў дымячага транспарту.

Прыступім да разгляду пэўных мадэляў электрамабіляў. Першым на ваш суд прадстаўляецца электрамабіль Reva Classe — самы папулярны электрамабіль у свеце (па дарогах гарадоў Еўропы калясіць ужо некалькі дзясяткаў тысяч гэтых сімпатычных малютак). Гэты чатырохмясцовы электрамабіль валодае электраматорам нязменнага току магутнасцю ў 13КВт, што дазваляе дасягаць хуткасці ў 65км/ч.

У камплектацыі Reva Classe ёсць некалькі прыемных дробязяў: убудаваная сістэма супраць угонаў з дыстанцыйным кіраваннем клімат-кантролем, бартавы камп'ютар з сістэмай кантролю стану батарэй, магчымасць рэгуліроўкі пярэдніх сядзенняў. Батарэя свінцова-кіслотных акумулятараў ёмістасцю 9,6КВт*ч забяспечвае прабег да 60км.

Вытворчасць унутрыгарадскога электрамабіля прыносіць свае дывідэнты. Напачатку гэтага года кампанія-вытворца Reva анансавала мадэль Reva з трохфазным рухавіком зменнага току. У планах кампаніі на гэты год пастаўлена задача перавысіць штогадовы ўзровень вытворчасці ў 10000 электрамабіляў.

Найбольшая колькасць мадэляў прадстаўлена на рынаках італьянскімі вытворцамі. Для унутрыгарадскога выкарыстання яны аддаюць перавагу ў вытворчаці двухмесный версіі электрамабіляў. Самым перадавым у тэхналагічным плане з'яўляецца электрамабіль Ydea Electric ад вытворцы Micro-Vett.

Максімальная хуткасць гэтага электрамабіля складае 60км/ч, аднак значнай асаблівасцю з'яўляецца акумулятарная батарэя ZEBRA, дзякуючы якой далёкасць прабегу складае да 200км па горадзе. Таксама выклікае павагу дасягнутая маса электрамабіля — 550кг, што з'яўляецца годным арыенцірам для іншых вытворцаў.

 Яшчэ адзін прадстаўнік славутай кагорты італьянскіх унутрыгарадскіх электрамабіляў - Maranello SCE. Дадзены электрамабіль не ўражвае хуткасцю — усяго 45км/ч. Свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй хапае на 70км прабегу. Аднак эфектны вонкавы выгляд Maranello робіць электрамабіль годным гэтага агляду.

Як бы не былі прыгожыя і вытанчаны італьянскія і індыйскія электрамабілі іх эксплуатацыя ў суровых умовах нашай зімы прадстаўляеца мала верагоднай. У гэтым святле вельмі прывабна выглядае электрамабіль Kewet Buddy нарвежскага вытворцы elbilNORGE. Гэты электрамабіль мае багатую гісторыю — Kewet Buddy з'яўляецца шостай генерацыяй Kewet, створанай з пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя спачатку ў Германіі, а потым — у Нарвегіі.

Дызайн электрамабіля лаканічны і функцыянальны, вонкавы выгляд гэтага "кубіка на колах" выклікае самыя прыемныя эмоцыі, тым больш, што Buddy можа пастаўляцца ў афарбоўцы, заказанай пакупніком. На сайце вытворцы ёсць прыклад афарбоўкі сіняга Buddy у блакітную кветачку – вельмі мілае спалучэнне.

Знутры салон выглядае функцыянальна і эстэтычна – неабходны мінімум кнопак кіравання, вадка-крышталічны манітор бартавога камп'ютара, зручнае рулявое кіраванне, дзве педалі – акселерацыя-тармажэнне, трохмясцовая сядзенне.

Kewet Buddy распрацоўваўся для выкарыстання ў краінах з суровай зімой, у дадатковай камплектацыі да яго пастаўляецца парафінавы абагравальнік на 2200Вт і цяплавы вентылятар на 800Вт, які працуе пры зарадзе акумулятара ад электрасеткі.

На свінцова-кіслотных акумулятарах прабег Kewet Buddy складзе ад 50км (узімку) да 100км (улетку). Апцыянальна падаецца версія электрамабіля з літый-іённымі акумулятарамі, з імі прабег можа дасягаць 150км. Максімальная хуткасць Buddy складае 80-90км/ч, у залежнасці ад тыпу батарэй.

У дадзеным артыкуле вы пазнаёміліся з самымі паспяховымі унутрыгарадскімі электрамабілямі. Нягледзячы на свой досыць высокі кошт гэтыя машыны ўжо трывала ўвайшлі ў побыт людзей шматлікіх гарадоў свету. Вытворчасць унутрыгарадскіх электрамабіляў уяўляе сабою найболей перспектыўны кірунак для развіцця электратранспарту.

Your rating: None Average: 5 (1 vote)